Летась Мінск атрымаў больш як 30 млн долараў бязвыплатнай замежнай дапамогі

23/03/2023 - 16:12
Мінгарвыканкам / Еўрарадыё

У 2022 годзе Мінск атрымаў замежнай бязвыплатнай дапамогі на суму крыху больш за 30 млн долараў ЗША ў эквіваленце. такую суму назвала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, паведамляюць "Мінск-Навіны". Дапамога паступала з 49 краін свету.

Гэта больш, чым паступіла ў 2021 годзе.

Па словах чыноўніцы, гэтыя грошы былі накіраваныя на сацыяльную дапамогу ўразлівым слаям насельніцтва, рэалізацыю праектаў сацыяльнай сферы, закупку медыцынскага абсталявання і лекаў, а таксама развіццё фізкультуры і спорту. Найбольшы аб'ём замежнай бязвыплатнай дапамогі атрымалі ўстановы аховы здароўя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі