Леснікі, ілюстрацыйнае фота / Мінлясгас
Урад Беларусі пераразмеркаваў частку бюджэтных запасаў на карысць пяці міністэрстваў.
Больш за ўсё дадатковых грошай, як заўважыла выданне "Белорусы и рынок", атрымае Міністэрства лясной гаспадаркі — 18,7 млн рублёў. Гэтая сума будзе скіраваная на заробкі работнікаў лясгасаў. Цікава, што возьмуць гэтыя грошы з сумы, зарэзерваванай на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.
Мінпрыроды атрымае дадаткова 1,97 млн рублёў. З гэтай сумы выплацяць заробкі супрацоўнікам Белгідраметцэнтра, а таксама правядуць бягучы рамонт ва ўстанове і набудуць для яе тэхніку. Дарэчы, частка гэтых грошай будзе перакінутая са сродкаў, якія раней прызначаліся Мінсельгасхарчу.
У астатніх выпадках пераразмеркаванне адбылося ў рамках бюджэтных сродкаў саміх міністэрстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут