Легендарная ABBA выпусціла альбом, які чакалі 40 гадоў. Яго назва — "Voyage". Альбом складаецца з дзесяці трэкаў. Ён з'явіўся на стрымінгавых сервісах.
Шведскі гурт ABBA быў заснаваны ў 1972-м. Новы альбом для яго дзявяты. Папярэдні пад назвай "The Visitors" выйшаў у 1981-м. Пасля гэтага гурт распаўся.
ABBA плануе вясной 2022-га прэзентаваць альбом на канцэрце на арэне ў Алімпійскім парку Лондана з выкарыстаннем галаграм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут