Ледніковы перыяд: як санкцыі ЕС паўплываюць на Беларусь?

01/09/2020 - 08:48

Пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і, як вынік, пра нелегітымнасць Аляксандра Лукашэнкі і неабходнасць увядзення санкцый заявілі ўсе краіны ЕС. Літва, Латвія і Эстонія ўжо апублікавалі свой спіс беларускіх чыноўнікаў, адносна якіх ужо ўведзеныя візавыя санкцыі.

Якой рэакцыі Захаду чакаў афіцыйны Мінск пасля “элегантнай перамогі” з вынікам 80,1% і брутальнага разгону мірных акцый пратэсту? Што больш небяспечна — знешняя альбо ўнутраная нелегітымнасць? Як можа скарыстацца Масква пагаршэннем адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі