Латушка падтрымаў рашэнне Ціханоўскай пра стварэнне пераходнага кабінета

24/02/2022 - 13:46

Павел Латушка і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымалі рашэнне Святланы Ціханоўскай па стварэнні пераходнага кабінета. 

"Падтрымліваем рашэнне аб тым, што Святлана Ціханоўская мае выключнае права прадстаўляць інтарэсы беларускага народа.

Я, Павел Латушка, і каманда НАУ падтрымліваюць рашэнне Святланы Ціханоўскай аб фарміраванні пераходнага кабінета як органа нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве Латушкі.

Таксама ён звярнуўся да беларусаў з заклікам аказваць супраціў акупацыйнай уладзе. 

Беларускіх вайскоўцаў Латушка заклікае захоўваць вернасць прысязе і не ўдзельнчаць у агрэсіі супраць Украіны: "І пры магчымасці пераходзіць на бок Узброеных Сіл Украіны. Памятайце, што загады Лукашэнкі не маюць юрыдычнай сілы і з'яўляюцца злачыннымі".

Латушка заклікае стварыць нацыянальна-вызваленчы рух, які аб'яднае ўсе нацыянальныя дэмакратычныя сілы Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі