Квіткі на матч БАТЭ — "Арсенал" перапрадаюць па цане ў 4 разы вышэй

28/09/2017 - 11:47

У тэматычных пабліках у сацсетках і на форумах сталі зʼяўляцца прапановы аб продажы квіткоў на сённяшні матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — "Арсенал". Кошт варʼіруецца ад 70 да 170 рублёў за білет. 

Вось, напрыклад, прадаюць адразу чатыры квіткі, наўрад ці гэтыя людзі купілі квіткі сабе, а цяпер проста не могуць пайсці.

Учора прайшоў продаж адзіночных білетаў на матч БАТЭ — "Арсенал". У Мінску жадаючыя трапіць на матч сталі ў вялізную чаргу, заняўшы два паверхі. Але квіткоў хапіла не ўсім.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі