У панядзелак, 18 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павысіўся на 306 рублёў і складае 20 213, курс еўра ўзняўся на 421 — да 22 837 рублёў, курс расійскага рубля істотна панізіўся — з 301,60 да 295,30 беларускага.
Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,17%.
На такія ваганні валюты паўплывала падзенне цэнаў на нафту на сусветных рынках.
Нагадаем, што 15 красавіка курс долара ЗША знізіўся на 82 рублі і складаў 19 907, курс еўра знізіўся на 69 — да 22 416 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 301,07 да 301,60 беларускага.