Курсы долара і еўра ў Беларусі 4 траўня зноў выраслі

04/05/2017 - 14:29

У чацвер, 4 траўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8716 да 1,8834 рубля, курс еўра таксама працягвае расці — з 2,0421 да 2,0517. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2717 беларускага рубля (у сераду — 3,2775).

Курс беларускага рубля знізіўся ў адносінах да кошыка валютаў на 0,20%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 3 траўня курс долара ЗША вырас — з 1,8681 да 1,8716 рубля, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,0376 да 2,0421. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі