Курсы долара і еўра ў Беларусі 22 траўня знізіліся

22/05/2017 - 13:49

У панядзелак, 22 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягнуў зніжэнне — з 1,8609 да 1,8525, таксама працягвае змяншацца і курс еўра — з 2,0751 да 2,0713беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2756 беларускага (у пятніцу — 3,2588).

У параўнанні да кошыку асноўных валют курс беларускага рубля згубіў 0,08%. 

Як інфармавала Еўрарадыё, 19 траўня курс долара ЗША знізіўся — з 1,8680 да 1,8609, курс еўра таксама паменшаў — з 2,0788 да 2,0751 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі