У чацвер, 29 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговы таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Так, курс долара ўпаў на 19 рублёў — да 17 450, еўра патаннеў на 217 рублёў — да 19 077, расійскі рубель падаражаў на 5,5 рублёў да 271,76 беларускага.
Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют паслабеў на 0,29%.
Нагадаем, што ў сераду, 28 кастрычніка долар падаражэў на 111 рублёў — да 17 469, еўра вырас на 105 рублёў — да 19294, расійскі рубель знізіўся з 273,17 да 267,27 беларускага.
Фота: advokat-miller.ru