Курс долара ў Беларусі 24 снежня знізіўся на 79 рублёў

24/12/2015 - 09:58

У чацвер, 24 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 79 рублёў — да 18 289, курс еўра страціў 69 — да 20 076 рублёў. Курс расійскага рубля вырас — з 258,57 да 263,26 беларускага.

Агулам рубель у параўнанні з кошыкам валют  апусціўся на 0,49%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 снежня курс долара знізіўся на 7 рублёў — да 18 368, курс еўра вырас на 32 — да 20 076 рублёў. Крыху вырас і курс расійскага рубля — з 258,31 да 258,57 беларускага.

Фота: likvidacia000.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі