Курс беларускага рубля да кошыка валют 23 студзеня зноў вырас

23/01/2020 - 12:05

Па выніках таргоў, якія прайшлі 23 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША падае — з 2,1156 да 2,1137 беларускага рубля. Панізіўся і курс еўра — з 2,3450 да 2,3435 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4122 беларускага (у сераду — 3,4188).

Курс беларускага рубля працягвае рост чацвёрты дзень запар. Сёння ён умацаваўся ў адносінах да кошыка валют на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі