Крышціяну Раналду ўстанавіў гістарычнае дасягненне

03/03/2021 - 06:02

Крышціяну Раналду ўстанавіў гістарычнае дасягненне па выніковасці ў футболе. 12-ы год запар форвард забівае ў вядучых лігах Еўропы не менш за 20 галоў за сезон. У апошнія гады Раналду выступае за турынскі "Ювентус". У яго пераможным матчы з "Спецыяй" (3:0) партугалец забіў адзін з галоў, які стаў 20-м у гэтым сезоне.

Яшчэ адно дасягненне — гэты матч стаў для 36-гадовага Крышціяну Раналду 600-м у нацыянальных чэмпіянатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі