Краіны G7 не будуць плаціць за газ расійскімі рублямі

28/03/2022 - 14:04

Краіны "Вялікай сямёркі" не будуць плаціць за пастаўкі расійскага газу расійскімі рублямі. Пра гэта заявіў  міністр эканомікі і праблем змены клімату Германіі Роберт Хабек, піша Welt.

Па яго словах, міністры ўсіх краін G7 кажуць, што змена валюты плацяжу — гэта парушэнне кантрактаў. Яны запатрабавалі ад кампаній у сваіх краінах не плаціць расійскімі рублямі.

Перавесці газавыя кантракты з "недружалюбнымі" краінамі на рублі загадаў Уладзімір Пуцін. Ён даручыў распрацаваць адпаведныя змены да канца сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі