Колькасць палітвязняў павялічылася да 1427 чалавек

20/06/2024 - 17:14

Турма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек.

Гэта Мікалай Распопаў, Віктар Чайка, Арцём Дзягцеў, Дзмітрый Міхальцэвіч, Віталь Наўгародскі, Іван Лапкоўскі, Алег Саргавіцкі, Аляксандр Новік, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі, Максім Паноў, Лізавета Шульская, Павел Красуцкі, Яўген Германовіч, Фёдар Сарокін, Дзяніс Гузаў, Андрэй Цімонін.

Амаль усе яны асуджаныя ці ўзятыя пад варту па абвінавачанні ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Таксама ў некаторых абвінавачаннях фігуруюць заклікі да санкцый.

Паводле звестак праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі 1427 палітвязняў. Насамрэч людзей, пазбаўленых волі з палітычных прычынаў, яшчэ больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі