Паводка ў Непале / Reuters
Колькасць ахвяр паводкі ў Непале перавысіла 600 чалавек. Колькасць зніклых амаль дасягае 2,5 тысяч.
Захоўваецца рызыка паўторнай катастрофы, парода, што абрынулася, перакрыла рэчышча горнай ракі на мяжы Непала і Тыбета. Утварылася своеасаблівае возера, якое хутка перапаўняецца, і вада адтуль можа ізноў рынуцца ўніз па цяснінах.
Смяротная паводка адбылася пасля таго, як у Гімалаях адкалолася частка ледніка. У выніку мільёны кубаметраў вады і камянёў рынуліся ўніз.
Сярод тых, хто знік падчас паводкі без звестак — 41-гадовая беларуска Кацярына Саковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут