Кляшчы ў Драздах. З’явілася карта тэрыторый, дзе іх выявілі ў Мінску

01/08/2017 - 13:45

З’явілася карта тэрыторый, дзе нядаўна выявілі кляшчоў у Мінску. Яе склалі спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы сталіцы. На 1 жніўня іксодавыя кляшчы былі ў лесапаркавай зоне адпачынку Дразды, у лесапалосах па вуліцах Цікоцкага, Фогеля, Каліноўскага, Капіевіча, у Сцяпянскім і Сляпянскім лясных масівах, у лесе ў Дражне.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што кляшчы звычайна сядзяць на высокай траве і кустах. Яны спрабуюць зачапіцца за адзенне людзей ці поўсць жывёлы, каб распачаць “падарожжа” па целе ахвяры. Рэкамендацыі, як гэтага пазбегнуць, гл. тут.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі