Беларускі футбольны спецыяліст Кірыл Альшэўскі стаў галоўным трэнерам латвійскага клуба "Ліепая". Яму 40 гадоў. У Беларусі ён працаваў з БАТЭ і "Рухам". Ёсць версія, што адстаўка Альшэўскага ў апошнім клубе ў 2021-м можа быць звязана з яго падтрымкай футбаліста і палітвязня Аляксандра Івуліна. У выніку трэнер працаўладкаваўся за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут