Кіроўца, які 18 разоў прыцягваўся за парушэнне ПДР, насмерць збіў пешахода

24/03/2019 - 13:26

Пад Вілейкай п’яны кіроўца насмерць збіў пешахода. Паводле інфармацыі Мінскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося сёння раніцай, каля 4:40 у аграгарадку Даўгінава. 29-гадовы кіроўца Mazda Premacy, у крыві якога было 1,23 праміле алкаголю, з’ехаў на правую абочыну і там збіў пешахода. Гэта быў яго аднагодак, мясцовы жыхар, які рухаўся па абочыне ў спадарожным кірунку.

Пешаход сканаў на месцы ад атрыманых траўмаў. Загінулы не меў на сабе флікераў. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 КК РБ.

У ДАІ адзначаюць, што абодва ўдзельнікі дарожнага здарэння раней неаднаразова прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху: пешаход — 7 разоў, кіроўца — 18 разоў. Апроч таго, у нецвярозага кіроўцы не было свежага тэхагляду машыны.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі