Кіроўца Audi, якая разбілася на МКАД, памёр у бальніцы

22/12/2017 - 10:36

Кіроўца Audi А6, якая разбілася на МКАД, памёр у бальніцы, інфармуе партал tut.by. Позна ўвечары 21 снежня аўтамабіль разбіўся аб дарожную агароджу на 44-м кіламетры знешняга кола. 31-гадовы мужчына быў заціснуты ў салоне разбітай машыны. Адтуль яго вызвалілі ратавальнікі. У бальніцу пацярпелага прывезлі ў цяжкім стане.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі