Кіраўніку Праваслаўнай царквы Украіны перадалі томас аб аўтакефаліі

06/01/2019 - 10:30

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній атрымаў томас аб аўтакефаліі, падпісаны напярэдадні патрыярхам канстанцінопальскім Варфаламеем. Царкоўны ўказ, выдадзены на пергаменце, перадалі прадстаяцелю ПЦУ 6 студзеня падчас набажэнства ў храме Святога Георгія ў Стамбуле, паведамляе 112.ua.

Заўтра, 7 студзеня пергамент з тэкстам томаса, падпісанага патрыярхам Варфаламеем, выставяць у Сафійскім саборы ў Кіеве.

Цяпер Праваслаўная царква Украіны стала адной з 15 памесных праваслаўных цэркваў і набыла фармальную незалежнасць ад Рускай праваслаўнай царквы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі