Кіраўнік УС Украіны хацеў бы праехацца на танку па Чырвонай плошчы і Арбаце

05/09/2021 - 09:21
Валерый Залужны​й / 24tv.ua

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны ў эфіры ўкраінскага "5 канала" станоўча адказаў на пытанне, ці хоча ён праехацца на танку па Чырвонай плошчы.

"Мабыць, так ... Па-чэснаму. І па Арбаце таксама. Але акуратна, таму што гэта помнік",сказаў Залужны, адказваючы на пытанне тэлеглядачкі.

Залужны стаў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны ў жніўні. На перадавой з 2014 года. Са снежня 2019 году генерал Залужны узначальваў войскі аператыўнага камандавання "Поўнач".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі