Кіраўнік урада сёння едзе ў працоўную паездку на Гомельшчыну

09/08/2017 - 07:22

9 жніўня прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў правядзе працоўную паездку ў Жыткавіцкі раён Гомельшчыны, інфармуе БЕЛТА.

Паведамляецца, што кіраўнік урада наведае ААТ "Тураўскае" Жыткавіцкага раёна, даведаецца, як ідзе ўборка збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўка кармоў.

Таксама Кабякоў наведае ААТ "Тураўскі малочны камбінат". Прадметам яго цікавасці будзе не толькі фінансава-гаспадарчая дзейнасць прадпрыемства, але і другі этап будаўніцтва малочнага камбіната ў Жыткавіцкім раёне.

Кіраўніку ўрада пакажуць шэраг вытворчых аб'ектаў ААТ "Тураўшчына", у тым ліку малочнатаварны комплекс, сховішча садавіны і гародніны, аграсядзібу "Струмень". Кабякову распавядуць пра меры па развіцці жывёлагадоўлі ў Гомельскай вобласці і Жыткавіцкім раёне ў прыватнасці, плодаагародніцтва, аграэкатурызму ў ААТ "Тураўшчына".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі