Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі выехаў для кансультацый у Брусель

30/06/2021 - 15:43

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель выехаў для кансультацый у Брусель. У панядзелак яго выклікалі ў МЗС нашай краіны, дзе прапанавалі "давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый". Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе таксама адклікаецца ў Мінск для кансультацый.

Як вядома, Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" і пачынае працэдуру прыпынення Пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. Так у Мінску рэагуюць на ўведзеныя Еўрапейскім саюзам "беспрэцэдэнтныя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі".

Як вядома, ЕС патрабуе вызваліць палітвязняў (іх больш за паўтысячы) і спыніць рэпрэсіі, правесці новыя выбары. Уведзеныя чатыры пакеты санкцый і эканамічныя сектаральныя санкцыі, рыхтуецца пяты пакет санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі