Кіраўнік МУС абвінаваціў апазіцыянера ў куплі крадзенага

06/12/2018 - 10:02

"Афнагель займаўся купляй крадзенага", — заявіў міністр унутраных спраў у адказ на пытанне журналіста Еўрарадыё ў кулуарах Палаты прадстаўнікоў. 

Па словах Ігара Шуневіча, апазіцыйны актывіст купіў тавар у прадаўца, які раней скраў яго. Менавіта гэтым кіраўнік МУС патлумачыў затрыманне Яўгена Афнагеля, якое адбылося 5 снежня. 

Як распавядала Еўрарадыё, актывіста разам з жонкай затрымалі пасля вяртання з рынку будаўнічых матэрыялаў. Яго вінавацілі ў крадзяжы. Афнагеля пратрымалі ў міліцыі да вечара. Потым у пратаколе, як распавёў апазіцыянер, яго перапісалі з падазраванага на сведку. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі