Кіраўнік КДБ сказаў, чаму не заўжды называюць прозвішчы затрыманых бізнэсоўцаў

24/04/2018 - 10:37

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык патлумачыў, чаму часам ведамства не агучвае прозвішчы затрыманых бізнэсоўцаў.

Такія затрыманні, як правіла, адбываюцца ў сувязі з фактамі хабарніцтва. Вакульчык кажа, што часам сума хабараў, якія выяўляе КДБ, невялікая.

"Бывае, тысяча долараў, 10-12 тысяч долараў — разавыя, але калі гэта рэгулярна — раз у месяц, раз у квартал, то няпроста задакументаваць. Мы робім стаўку на тое, каб затрымліваць з доказамі віны, каб адназначна было даказана, не было сумневаў", — прыводзіць яго словы tut.by.

Старшыня КДБ кажа, што яго ведамства імкнецца не блакаваць працу кампаніі, нават калі яе кіраўнік затрыманы. І нават стараюцца не пашкодзіць іміджу. 

"Часам мы не называем прозвішчы або назвы фірмаў і кампаній — не таму, што хочам нешта ад вас схаваць, мы хочам, каб гэта не паўплывала на калектыў негатыўна. Так, атрымалася так. Хто вінаваты, той адкажа, а супрацоўнікі не вінаватыя, таму яны павінны працаваць і атрымліваць заробак", — патлумачыў Вакульчык.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі