Суд Слуцкага раёна 29 лютага вынес прысуд былому кіраўніцтву Слуцкага мясакамбіната. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Дырэктара прадпрыемства прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў і службовай халатнасці. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці.
Яго намесніцу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асудзілі на 3 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Дырэктар кампаніі "Малтранс", якая аказвала камбінату транспартныя паслугі, прызнаны вінаватым у махлярстве і асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны ва ўсталяваным парадку.
Нагадаем, што 11 красавіка 2014 года Аляксандр Лукашэнка наведаў ільнокамбінат і мясакамбінат у Слуцку. На мясакамбінаце ён пабачыў, як у халадзільных устаноўках гніюць тушы і быў абураны гэтым. Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак "імем рэвалюцыі", накарміць гнілым мясам кіраўнікоў камбіната і забараніў прымаць тушы на мясакамбінат. 14 красавіка кіраўніцтва прадпрыемства было затрыманае.