Кінолагі з Баранавічаў узялі "сведкамі" на вяселле аўчарак

20/05/2022 - 11:49

Арыгінальнае вяселле адбылося 20 траўня ў Баранавічах. Як піша intex-press.by, шлюбам пабраліся маладыя людзі, якія захапляюцца дрэсіроўкай сабак.

Праз агульнае захапленне кіналогіяй яны пазнаёміліся. Таму і на вяселле ўзялі "сведкамі" аўчарак. 

"Я кінолаг, мой муж кінолаг. Іншых ідэй з нагоды сведкаў і быць не магло, імі сталі нашы сабачкі Тэдзі і Флора", — кажа нявеста Ірына. 

Для ўрачыстасці сабакам пашылі спецыяльныя касцюмы.

Вяселле кінолагаў у Баранавічах / intex-press.by
Вяселле кінолагаў у Баранавічах / intex-press.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі