Хакейная зборная Беларусі прайграла расіянам, не старэйшым за 25 гадоў

02/05/2023 - 17:30
Беларусы прайгралі ў Чалябінску / hockey.by

Хакейная зборная Беларусі прайграла расіянам, не старэйшым за 25 гадоў (камандзе "Расія 25") — 0:4 (0:0, 0:3, 0:1). Гэта быў першы матч, калі беларускай зборнай кіраваў расійскі спецыяліст Дзмітрый Квартальнаў. Ён прайшоў у аўторак у Чалябінску. У сераду каманды згуляюць зноў.

Беларускі і расійскі хакей знаходзяцца пад санкцыямі, зборныя адхілены ад чэмпіянатаў свету. У выніку беларусам і расіянам даводзіцца гуляць паміж сабой.

hockey.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі