Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі маскоўскі "Спартак"

09/11/2022 - 19:07
Рашаючую шайбу закінуў Раман Гарбуноў / twitter.com/hcdinamoby

У сераду ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі маскоўскі "Спартак" — 3:2 (0:0, 1:2, 2:0). Рашаючая шайба была закінутая на апошняй хвіліне асноўнага часу, вызначыўся Раман Гарбуноў.

У дынамаўцаў гэта трэцяя перамога запар. Яны займаюць сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі.

11 лістапада "Дынама" прымае "Лакаматыў".

twitter.com/hcdinamoby

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі