КДБ сабраў у "Прэзідэнт-Гатэлі" спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы

29/11/2018 - 06:37

29 лістапада ў Мінску ў "Прэзідэнт-Гатэлі" распачалася двухдзённая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інфармацыйная рэвалюцыя і выклікі новай эпохі — стымулы фармавання сучасных падыходаў да інфармацыйнай бяспекі". Яе арганізатары — Інстытут нацыянальнай бяспекі і Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Як інфармуе "Беларусь сегодня", мэтай мерапрыемства з'яўляецца "вызначэнне пагрозаў, спароджаных лічбавай эканомікай" ды "абмен практычным досведам у іх нейтралізацыі".

Удзельнічаюць у канферэнцыі супрацоўнікі спецслужбаў, эксперты з розных дзяржорганаў, навуковых і навучальных устаноў, будуць прадстаўнікі IT-кампаній, крэдытна-фінансавай сферы. Прыехалі госці з КНР, Саудаўскай Аравіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі