Казахстан будзе выдаваць расійскіх бежанцаў, толькі калі іх абвесцяць у вышук

27/09/2022 - 10:49
Расійскя бежанцы ў Казахстане / MGOROD.KZ

Казахстан не будзе выдаваць у Расію бежанцаў, якія хаваюцца ад міграцыі, калі яны не абвешчаныя ў вышук. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Марат Ахметжанаў.

Таксама ў Казахстане, па яго словах, не плануюць рабіць больш жорсткімі патрабаванні на мяжы.

"На сённяшні дзень да нас паступіла інфармацыя, мы яе зверылі са звесткамі памежнай службы: каля 98 тысяч расіян заехала ў Казахстан з 21 верасня, выехала 64 тысячы 234 расіян", — перадае vlast.kz словы міністра.

Ахметжанаў падкрэсліў, што выдача расіян будзе адбывацца толькі па пачатых крымінальных справах. "Калі ваенкаматы будуць шукаць, гэта не з'яўляецца прававой падставай для іх выдачы", — патлумачыў ён.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі