Кастрычніцкая feat. Vulica Brasil. Фотарэпартаж

03/09/2017 - 09:11

"Што тут? Шмат людзей і чэргі", — кажа дзяўчына пра тое, што адбываецца на  Кастрычніцкай, размаўляючы па тэлефоне. 2 верасня на самай крэатыўнай вуліцы Мінска праходзіць карнавал Vulica Brasil, і такім чынам завяршаецца аднайменны міжнарожны фестываль урбан-арту. Дзякуючы яму ў горадзе пабольшала муралаў, а на самой Кастрычніцкай з'явіліся новыя аб'екты кшталту сучасных скульптур і хмарачоса.   

Ramon Martins

Карнавал Vulica Brasil ізноў нагадвае рэзервацыю, агароджаную з двух бакоў аўтазакамі. За яе межамі ўсё, як заўсёды, а ўнутры (сюды нават пускаюць бясплатна) — свабода, музыка, пiва, танцы, пляж i прыгожыя людзi. Сёлета па iх колькасцi Vulica Brasil пераплюнула FSP. I ўсе гэтыя людзi  ходзяць туды-сюды, сдзяць у кавярнях i на бардзюрах, жуючы чорныя бургеры ды пiючы смузi, танчаць, слухаюць выступ "Троiцы", бясконца сустракаюць знаёмых i размаўляюць. I калi пытацца, што iх сюды цягне, усе кажуць пра непаўторную атмасферу. Праўда, застаюцца незадаволенымi арганiзацыяй мерапрыемства музыкi. Напрыклад, у сацыяльных сетках гурт "Троiца" скардзiцца на кепскi гук (сапраўды, каманда гучыць вельмi цiха, а мiкрафоны перыядычна заводзяцца) i  адсутнасць грымёркi, з-за чаго iнструменты перад выступам валяюцца проста ў пяску. 

Аднак наўрад цi апроч музыкаў нехта звяртае на гэта ўвагу. Карнавал Vulica Brasil працягваецца да ранiцы.      

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі