Касманаўт Алег Навіцкі завёў Instagram у космасе

16/01/2017 - 13:30

Касманаўт Алег Навіцкі, які цяпер знаходзіцца на міжнароднай касмічнай станцыі, адкрыў акаўнт у сацсетцы Instagram. Ураджэнец Беларусі вырашыў па магчымасці "радаваць сваімі фатаграфіямі і відэа".

Касманаўт ужо размясціў у сваім акаўнце восем фотаздымкаў і відэаролік. На іх можна пабачыць, як адбываецца вячэра экіпажа МКС, як касманаўты на арбіце адзначаюць стары Новы год.

За першыя суткі колькасць падпісчыкаў на акаўнт Алега Навіцкага ў Instagram вырасла больш за 7000 чалавек.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі