Карла Бэрата з The Libertines разагрэе "Мутнаевока"

01/12/2015 - 10:23

1 снежня ў мінскім клубе Re:Public са сваім праектам Carl Barat & The Jackals выступіць Карл Бэрат, які разам з Пітам Доэрці стварыў славутую каманду The Libertines. Carl Barat & The Jackals прадставяць у Мінску свой альбом "Let It Reign".


"Разагрэюць" брытанцаў беларусы "Мутнаевока". Гурт сам прапанаваў сябе ў якасці сапарта. Бэрат з калегамі паслухалі песні каманды і пагадзіліся.


"Я ў свой час быў прыхільнікам брыт-рок, брыт-поп-хвалі і ўсяго, што гэтага тычыцца. Я гэта называю андэграўндным паб-рокам. Доэрці, Бэрат — такія трушныя хлопцы, якія выконваюць шчырую мужчынскую музыку на мяжы з падлеткавасцю", — распавядае лідар "Мутнагавока" Яўген Змушка.


"Мутнаевока" 30 лістапада сыгралі канцэрт у Гомелі, і вось цяпер, не пераапранаючыся, смяецца Яўген, імчаць у Мінск на саўнд-чэк.

Фота Carl Barat & The Jackals: Sophie Euler

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі