Карціну Мунка прадалі за 54,5 млн долараў (фота)

15/11/2016 - 13:02

Карціну нарвежскага мастака Эдварда Мунка "Дзяўчыны на мосце" прадалі на аўкцыёне Sotheby's за 54,5 мільёна долараў. Для яе гэта рэкордная лічба. 20 гадоў таму карціну прадалі за $7,7 млн, у 2008-м — за 30,8 млн долараў. На апошнім аўкцыёне першапачатковы кошт складаў $43 млн, інфармуе РІА "Новости".

Карціна "Дзяўчыны на мосце" была створана мастаком у 1902 годзе. На ёй можна пабачыць групу дзяўчат, якія стаяць у цэнтры моста ў гарадку Асгарстран, які так любіў Мунк.

Рэкордная сума была заплачана чатыры гады таму за іншую карціну майстра экспрэсіянізму — "Крык" — амаль 120 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі