Караеў распавёў пра суперзброю беларускіх пратэстоўцаў

29/10/2020 - 08:28
Баявыя рагаткі на службе пратэстаў / pexels.com

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў распавядаў у праграме "Зразумелая палітыка" пра новую "суперзброю" беларускіх пратэстоўцаў:

"Каб вы ўсе разумелі: балты і гайкі — гэта тое, чым збіраліся страляць з баявых рагатак. Дарэчы, адзін з байцоў уладкаваўся на МАЗ за год да падзей і на сваім працоўным месцы рабіў баявыя рагаткі. Натуральна, ГУБАЗ яго вылічыў і ўзяў яго з усім арсеналам".

Дзяржаўная прапаганда і прадстаўнікі сілавых структур апісваюць пратэсты, і без перабольшання можна сказаць, што сілавікі канструююць “паралельную рэальнасць для сваіх”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі