Кандыдаты Дарафеева, Козік і Улаховіч не прыйшлі на сустрэчу з журналістамі

10/09/2016 - 13:09

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ірына Дарафеева, Андрэй Козік і Мікалай Улаховіч не прыйшлі на сустрэчу з журналістамі. 10 верасня ў Мінску яе арганізаваў "Прэс-клуб Беларусь". Напярэдадні згаданыя кандыдаты паведамілі, што не будуць удзельнічаць у мерапрыемстве.

У сустрэчы з журналістамі паўдзельнічалі наступныя кандыдаты ў дэпутаты: сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, кіраўнікі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, актывісты згаданай партыі Алесь Міхалевіч і Ілля Дабратвор, актывісты Беларускай партыі "Зялёныя" Аляксандр Сыкала і Дзмітрый Кучук, актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова, першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, а таксама Максім Крупейчанка. Яны распавялі пра свае праграмы і пра тое, чаму яны пайшлі на выбары ў парламент.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі