Каля месца гібелі Тарайкоўскага ўлады знялі агароджу ўздоўж дарогі

18/08/2020 - 07:58

Мінскія ўлады знялі агароджу ўздоўж дарогі каля станцыі метро "Пушкінская". Амаль тыдзень людзі штодня неслі сюды кветкі — тут утварыўся своеасаблівы мемарыял у памяць пра першага загінулага падчас масавых пратэстаў. Памяць загінулага мінчука ўшанавалі і дыпламаты краін Еўрасаюза. 

Кветкі мацавалі ў тым ліку і на агароджы, якую цяпер знялі. 

34-гадовы Аляксандр Тарайкоўскі загінуў увечары 10 жніўня, калі сілавікі штурмавалі імправізаваныя барыкады на вуліцы Прытыцкага. Паводле афіцыйнай версіі МУС, у руках пратэстоўва выбухнула невядомае выбуховае прыстасаванне, якое ён планаваў кінуць у сілавікоў. Аднак у інтэрнэт трапіла відэа, на якім бачна, што мужчына стаіць насупраць групы ўзброеных сілавікоў з пустымі рукамі, а пасля ўспышкі з іх боку падае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі