У Мінскім раёне каля Лініі Сталіна ўвечары 3 верасня знік 24-гадовы Ігар Фукалаў. Адзначаецца, што ён — інвалід, у яго "ўзровень развіцця 10-гадовага дзіцяці". Ён з'ехаў з вёскі Гарошкі на ровары "Скіф" сіняга колеру ў невядомым накірунку.
Пошукава-выратавальны атрад "Анёл" просіць дапамагчы ў пошуку маладога чалавека.
Фота з сацыяльных сетак.