Каля Цэнтральнага аўтавакзала ў Ерусаліме прагрымеў выбух

23/11/2022 - 06:56
Адзін з выбухаў прагрымеў ля Цэнтральнага аўтавакзала / Reuters

У Ерусаліме гэтай раніцай прагрымелі два выбухі, піша The Jerusalem Post. Адзін — каля цэнтральнай аўтобуснай станцыі на ўездзе ў Ерусалім, другі — на ўездзе ў раён Рамот. У выніку па меншай адзін чалавек загінуў, 20 — атрымалі раненні.

Каля Цэнтральнага аўтавакзала хутчэй за ўсё выбухнула бомба, закладзеная ў сумку побач з аўтобусам, кажуць у паліцыі. На аўтобусе мноства прабоін — гэта сведчыць аб рассейванні аскепкаў. Другі выбух — каля скрыжавання Рамот — прагрымеў праз некалькі хвілін. У паліцыі лічаць, што абодва выбухі — гэта скаардынаваная атака.

Выданне нагадвае, што ў апошнія месяцы Ізраіль перажывае хвалю тэрарызму. Але да гэтага часу напады ў асноўным адбываліся на Заходнім беразе, і палестынцы пры гэтым выкарыстоўвалі альбо аўтаматы, альбо нажы.

На аўтобусе мноства прабоін — гэта сведчыць аб рассейванні аскепкаў, кажуць у паліцыі / jpost.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі