Аўтобус з экс-палітвязнямі па дарозе з Польшчы ў Літву / Офіс Святланы Ціханоўскай
Каля 20 вызваленых палітвязняў адправіліся праз Польшчу ў Літву. Сярод іх Павел Севярынец і Уладзь Лабковіч. Прыбыццё аўтобуса ў Вільню чакаецца ў 12:15.
Паведамляецца, што аўтобус перасёк ужо мяжу паміж Польшчай і Літвой.
13 снежня 109 беларускіх палітвязняў былі вывезеныя з Беларусі ва Украіну ў рамках дамоўленасці рэжыму Лукашэнкі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Зранку 18 снежня іх прывезлі ў Варшаву, дзе засталіся каля 90 чалавек. Астатнія паехалі ў Літву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут