Каля 1,5 мільёна беларусаў могуць абавязаць плаціць падатак на кватэру

03/11/2021 - 10:46
Плацёж будзе залежаць ад горада і тыпу жылля​

У Беларусі 1,5 мільёна беларусаў маюць ільготу па падатку на нерухомасць, якую хочуць адмяніць у 2022 годзе, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на намесніка начальніка ўпраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб МПЗ Кацярыну Зарэцкую

Прадстаўніца міністэрства адзначыла, што канчатковае рашэнне па скасаванні льготы яшчэ не прынятае. 

Гаворка ідзе пра скасаванне льготы па падатку на нерухомасць для ўсіх уладальнікаў кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Цяпер падатак плацяць толькі ўладальнікі дзвюх і больш кватэр — іх у Беларусі налічваецца больш за 215 тысяч. 

Як паведамляла Еўрарадыё, Мінфін прапанаваў увесці падатак для ўсіх уладальнікаў кватэр з 2022 года. Плацёж будзе залежаць ад горада і тыпу жылля. У сярэднім сума падатку па стандартнай кватэры ў Мінску складзе 50 рублёў за год, у рэгіёнах — 25 рублёў. Ад яго выплаты вызваляць толькі пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетныя сем'і і маламаёмных грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі