Каліноўцы прадаюць фотакнігу пра полк, каб купіць грузавыя квадрацыклы

17/04/2024 - 16:02

Кніга пра два гады палка / bel.army

Каліноўцы прадаюць фотакнігу "Шлях палка", каб купіць грузавыя квадрацыклы для ваяроў. У выданні — гісторыя падраздзялення ў фотаздымках і ўспамінах байцоў.

"Пачынаючы з 18 красавіка кнігу можна купіць, зрабіўшы данат у памеры $100 на мэтавы рахунак для збору на квадрацыклы", паведамляе прэс-служба падраздзялення.

Кнігу "Шлях палка" перадалі ў рэдакцыю Еўрарадыё. А ў адказ мы перадалі ва Украіну кнігі пра беларускую нацыянальную ідэю — для бібліятэкі палка Каліноўскага.

bel.army

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі