Кальцавая дарога ў Мінску
У Мінску зарэгістравана амаль 900 тыс. аўтамабіляў, і кожны дзень у горад узджае яшчэ больш за 200 тыс. машын. Шляхаправод паміж вуліцамі Калеснікава і Ціміразева плануецца адкрыць ужо ў 2026-м.
А ў бліжэйшыя тры гады пабудуюць тры буйныя эстакады: на скрыжаванні вуліц Чурлёніса і Каржанеўскага, Сярова і Шпілеўскага, а таксама праз Свіслач, якая злучыць Лошыцу і Серабранку.
Гэтыя развязкі мусяць забяспечыць бесперапынны рух транспарту без скрыжаванняў з перашкодамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут