Калі БАТЭ пройдзе "Русенборг", яго чакае "Марыбор" ці АІК

22/07/2019 - 13:40

Калі БАТЭ ў 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе нарвежскі "Русенборг", яго чакае славенскі "Марыбор" ці АІК са Стакгольма (пераможца гэтай пары). Першы матч — на выездзе. Пра гэта стала вядома па выніках лёсавання 3-га кваліфікацыйнага раўнда, якое ў панядзелак прайшло ў швейцарскім Ньёне. Калі ж барысаўчане не пройдуць нарвежскі клуб, яны трапяць у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы, дзе згуляюць з "Сараева" з Босніі і Герцагавіны.

Пакуль жа каманда Аляксея Багі рыхтуецца да "Русенборга": 24 ліпеня паядынак пройдзе на "Барысаў-Арэне", 31 ліпеня — у гасцях.

Калі салігорскі "Шахцёр" пройдзе ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе дацкі "Эсб'ерг", у трэцім раўндзе яго чакае пераможца пары "Тарына" "Дэбрэцэн".

uefa.com
uefa.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі