Каладзінскі зноў стаў галоўным трэнерам жаночай зборнай па спартыўнай гімнастыцы

09/04/2019 - 19:01

Валерый Каладзінскі зноў стаў галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Ён ачольваў беларускую зборную ў 1996-1997 і 2002-2004 гадах. Пасля амаль дзесяць гадоў жыў і працаваў у Аўстраліі, на радзіму вярнуўся ў 2013-м (пра яго жыццёвы шлях гл. тут).

Цяпер ад Каладзінскага чакаюць, што ён дасць новы імпульс развіццю спартыўнай гімнастыкі. Вопытны трэнер хоча наладзіць сувязь сталіцы і рэгіёнаў. З гэтай мэтай ён здзейсніць паездку па краіне, паглядзіць, як працуюць трэнеры, у якіх умовах займаюцца гімнасткі.

Валерый Каладзінскі з дачкой і сынам у Сіднеі / sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі