Качанава, кіраўнік Мінска і адміністрацыі Лукашэнка выйшлі на суботнік без масак

25/04/2020 - 11:50
Наталля Качанава на суботніку / БЕЛТА

Старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, паведамляе БЕЛТА. Без масак і іншых сродкаў абароны, як і Лукашэнка.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка дапамагаў азеляняць тэрыторыю каля сталічнага стадыёна "Дынама".

Разам з супрацоўнікамі сакратарыята Савета Рэспублікі Наталля Качанава на суботніку высаджвала елі і туі ў парку каля гасцініцы "Пекін".

БЕЛТА

А кіраўнік Мінска Анатоль Сівак заклаў памятную алею ў гонар героя Савецкага Саюза Газароса Авакяна на тэрыторыі мінскай школы №90, дзе падчас Другой сусветнай вайны знаходзілася канспіратыўная кватэра Мінскага партыйнага падполля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі