Кабякоў праехаўся на аўтамабілі Geely і высока ацаніў яго

27/07/2016 - 10:05

Падчас працоўнай паездкі ў Барысаў Андрэй Кабякоў праехаўся на аўтамабілі Geely беларускай зборкі. Кіраўнік урада сам быў за рулём. Ён высока ацаніў якасць аўто мадэлі Geely Emgrand GT. Агулам Кабякоў агледзеў шэсць мадэляў, якія цяпер збіраюцца ў Беларусі.

"Годная машына. Камфортная, прасторная. Добра абсталяваная, што зразумела, бо гэта аўтамабіль палепшанай камплектацыі. Добра бяжыць, мякка", — перадае БЕЛТА словы прэм'ер-міністра пасля тэст-драйву.

Як паведамлялася раней, сёння Кабякоў наведвае Барысаў. Першым пунктам яго працоўнай паездкі стала будаўнічая пляцоўка завода "БелДжы". Мяркуецца, што першыя аўтамабілі з канвеера гэтага завода сыдуць на самым пачатку 2017 года.

Плануецца, што на першым этапе завод будзе выпускаць 60 тысяч машын у год. Гэта будуць аўтамабілі трох мадэляў — два красоверы і седан.

Акрамя завода "БелДжы" кіраўнік урада наведае Барысаўскі завод медпрэпаратаў і філіял "Лошніца" Барысаўскага мясакамбіната.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі