Кабякоў папрасіў краіны Еўразійскага саюза дапамагчы Беларусі далучыцца да СГА

13/04/2016 - 13:48

Беларусь просіць краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) дапамагчы афіцыйнаму Мінску далучыцца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Пра такую заяву прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова паведамляе ria.ru.

У Маскве Кабякоў знаходзіцца на ​​пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе. У сваім выступе беларускі прэм'ер нагадаў, што кіраўнік нашай дзяржавы прыняў прынцыповае рашэнне істотна актывізаваць перамовы з СГА.

"Бліжэйшым часам урад правядзе серыю сустрэч з сябрамі арганізацыі, а таксама падрыхтуе абноўленыя перамоўныя прапановы. Цяпер нам неабходна ваша садзейнічанне. Разлічваем на падтрымку партнёраў ЕАЭС, ужо членаў СГА, як у працоўнай групе па далучэнні Беларусі да арганізацыі, так і ў інтэграцыйным фармаце", — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўраду. Ён дадаў, што афіцыйны Мінск гатовы абмяркоўваць параметры далучэння да СГА аж да самых спецыфічных нюансаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі